Азімыя культуры ў прыярытэце / «Свая зямля»
Жніво ў Валожынскім раёне выйшла на фінішую прамую. Дзякуючы сучаснай тэхніцы і беларускім сартам, большасць гаспадарак атрымалі да 15 цэнтнераў прыбаўкі ўраджайнасці. Закрылі асноўныя пазіцыі па адгрузцы харчовага збожжа ў лік дзяржзаказу. Дадатковыя тоны зараз прадаюць нарыхтоўчым арганізацыям і тым самым павялічваюць фінансавы вынік сезона. Частку выручаных грошай накіроўваюць на папаўненне рэсурсаў для сяўбы азімых. Мэтава павялічваюць плошчу пад даходныя культуры. У структуры пераважаюць рапс, ячмень і пшаніца. Якія сарты выстаялі ў спякоту? Ці ўдаецца павялічыць запасы збожжа-фуражу? У чым сакрэт уборкі без страт? Што прыдае сіл хлебаробам? Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» на https://radio1.by/