Персікі і абрыкосы таксама будуць у новым садзе! – «Свая зямля»
Сёлета рэспубліканская акцыя «Сад надзеі-2023» праходзіла ў Лунінецкім раёне. Два фруктовых сада закладзены ў Мікашэвіцкім філіяле раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і Лунінецкім сацыяльна-педагагічным цэнтры. Арганізавалі і правялі акцыю традыцыйна Беларускае радыё, Мінсельгасхарч, Інстытут пладаводства НАН Беларусі, прафсаюз работнікаў АПК, Беларускі саюз жанчын, асацыяцыя «Белсадгадавальнік», клуб «Паўночны вінаград». На месцы далі адкрытыя ўрокі па пасадцы і догляду за маладымі культурами. Уручылі гаспадарам садоў каштоўныя падарункі, грашовыя сертыфікаты і ад Беларускага радыё шматканальныя прыёмнікі. Якія сарты ўстойлівыя да хвароб і шкоднікаў? Калі будзе першы ўраджай? Што за планы ў юных садаводаў? Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» на https://radio1.by/