Янка Купала - Ты прыйдзі...
Ты прыйдзі ка мне вясною, Кветкаю прыйдзі; Зацвіці красой са мною, Думку разбудзі... Ты прыйдзі ка мне улетку, Коласам прыйдзі; Песняй жніўнай на палетку Думку саладзі... Ты прыйдзі ка мне зімою, Сонейкам прыйдзі, Даўнай казкай залатою Думку абудзі... Ты прыйдзі ка мне увосень, Зоркаю прыйдзі; Ў свет далёкі з шумам сосен Думку павядзі... Ты прыйдзі і на магілкі, Кветкаю прыйдзі; Белай ручкай клён няхілкі Шчыра пасадзі... ............................. Ты прыйдзі... 1911