Добавить
Уведомления

Якуб Колас - Ручэй

Між алешын, кустоў, Дзе пяе салавей, I шуміць і грыміць Срэбразвонны ручэй. Як матулька, вярба Хіліць голаў над ім, I глядзяцца кусты Пышным верхам сваім. Абступаюць яго Чараты, асака, Падыходзіць мурог Да яго здаляка. Часам зорка ўначы На яго кіне зрок, I хмурынка не раз Зазірне ў ручаёк. I схіляе трава Над ім пасмы-брыжы, А ён, жэўжык-пястун, Гучным смехам дрыжыць. То заскочыць у гай, То курган абаўе, Дзе сярдзіта бубніць, Дзе лагодна пяе. Люба слухаць той спеў, Несціханы, густы, I пад песні яго Адпачынеш і ты. [1909]

Иконка канала СтихиRU
1 114 подписчиков
12+
373 просмотра
5 лет назад

, чтобы оставлять комментарии