У якім класе выбіраюць будучую прафесію? // «Свая зямля»
Навучэнцы аграрных класаў Лядзінскай сярэдняй школы, што ў Чэрвеньскім раёне, вызначыліся з выбарам прафесіі. Гэтаму садзейнічалі профільныя факультатывы і ўрокі працы. Большасць жадае стаць інжынерамі, аграномамі, аграхімікамі. Праз дадатковыя заняткі ў 10 класе старшакласнікі ліквідавалі прабелы па асноўных прадметах. Дзякуючы тэматычным канферэнцыям, наведванню мясцовых сельгаспрадпрыемстваў, практычным даследаванням у выпускнікоў выяўлена цікавасць да раслінаводства, машынабудавання, аграрнай навукі. Якія эксперыменты на прышкольным участку прыносяць добрыя вынікі? Чаго не хапае выпускнікам для замацавання ведаў? Як наладжана сувязь з профільнымі ўстановамі адукацыі? Ці абнаўляецца матэрыяльна-тэхнічная база аграрных класаў? Падрабязнасці – ў праграме «Свая зямля» на https://radio1.by/