Умеюць зарабляць і жыць шчасліва – «Свая зямля»
Калектыў вучэбна-вопытнага сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Путрышкі» Гродзенскага раёна выйшаў у лідары спаборніцтва і па выніках работы за мінулы год занесены на рэспублікаснкую дошку гонару. Дзякуючы адаптацыі найноўшых тэхналогій, усе галіны працюць эфектыўна. Звыш 35% рэнтабельнасць рэалізацыі сельгаспрадукцыі. Малако прадаюць толькі класам «экстра». Больш за 6 млн руб. штогод атрымліваюць прыбытак. Частка пастаянна накіроўваецца ў насенняводства. З устаноўкай сучаснай лініі паляпшана якасць беларускіх сартоў і гібрыдаў. Ва ўсіх рэгіёнах Беларусі прыярытэтнае месца ў структуры збожжавых культур займае азімая пшаніца «амелія» з ураджайнасцю амаль 100 цэнтнераў. Якія перавагі айчыннай селекцыі? Якая культура і ў спякоту дае добры ўраджай? Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» у суботу, 13 ліпеня, ў 6.25 і з паўторам у 23.00 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. На відэа: Сяргей Апалайка, аграном-садавод вучэбна-вопытнага сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Путрышкі» Гродзенскага раёна, Віктар Петрушкевіч, старшыня кааператыва, Аляксей Лапацік, галоўны заатэхнік, Аляксандр Ярашук, механізатар вучэбна-вопытнага сельскагаспадарчага, Ігар Клышэвіч, аграном.