Cкладаная дылема беларускіх садаводаў – «Свая зямля»
Сёлета катаклізмы надвор'я адмоўна паўплывалі на фарміраванне ўраджаю яблыкаў. 40 тысяч тон спецыялізаваныя гаспадаркі і фермеры вымушаны аднесці да 2 сорту, які не ахвотна бяруць на рэалізацыю айчынныя гандлёвыя сеткі. Па выніках маніторынгу члены мабільнай групы рэспубліканскай асацыяцыі «Белсадгадавальнік» на паліцах магазінаў выявілі шырокі асартымент імпартных яблыкаў. Па цане яны ў паўтара раза вышэй, чым беларускія плады. Вось і сутыкнуліся беларускія садаводы з дылемай: каму прадаць сезонную прадукцыю? Айчынныя перапрацоўчыя заводы змяншаюць цэну, а прадпрыемствы гандлю абмяжоўваюць аб'ёмы закупу. Якія ўмовы садаводам прапануюць расійскія кампаніі? Што стрымлівае закладку маладых садоў? Як пазбегнуць бюракратыі і валакіты? Чаго чакаць ад айчыннага садаводства? Ці змогуць беларусы на паліцах магазінаў знайсці любімую прадукцыю? Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» на https://radio1.by/