♀️Хто вырашае вясковыя праблемы? – «Свая зямля»
У стабільнай рабоце прадпрыемстваў, паляпшэнні дабрабыту людзей ў Вілейскім раёне зацікаўлены мясцовыя дэпутаты і старасты. Праз саветы па міжведамастным ўзаемадзеянні наладжаны пастаянны дыялог. Апраўдана практыка правядзення выяздных пасяджэнняў, рабочых груп і дыялогавых пляцовак. Эфектыўнай прызнана і новая форма ўзаемадзеяння мясцовых прадпрыемстваў з дэпутатамі ўсіх узроўняў – дзень савета, якая дазваляе комплексна падыходзіць да вырашэння жыццёва-важных праблем людзей. Заўсёды ў цэнтры ўвагі добраўпарадкаванне вуліц, рамонт дарог і рэканструкцыя сацыяльных аб'ектаў. Іншы раз, нават без бюджэтных грошай, удаецца навесці парадак ці дапамагчы канкрэтнаму чалавеку. Ці дастаткова паўнамоцтваў у народных выбраннікаў? Якія пытанні сёння стаяць найбольш востра? Ці атрымліваюць зарплату старасты ці сельскія дэпутаты? Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» на https://radio1.by/